Іранская канстытуцыя не дазваляе больш за два прэзыдэнцкія тэрміны

ТЭГЭРАН. Стала вядома, што ў Іране ў сярэдзіне траўня адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Цяперашні прэзыдэнт Махамэд Хатамі знаходзіцца на пасадзе два тэрміны. Іранская канстытуцыя не дазваляе яму балятавацца на наступны тэрмін.