Махмуду Абасу давялося выходзіць праз вакно

ПАЛАСА ГАЗА. Мноства узброеных людзей віталі сёньня часовага палестынскага лідэра Махмуда Абаса, калі ён наведаў лягер уцекачоў Рафах. Яны ўзьнялі яго на плечы і запэўнівалі ў сваёй падтрымцы яму, як кандыдату на кіраўніка Палестынскай аўтаноміі. Сустрэча адбывалася ў памяшканьні, куды прыйшло гэтулькі людзей, што Абас мусіў выйсьці на вуліцу праз вакно.