"Роснафта" атрымала "Юганскнафтагаз"

МАСКВА. Сёньня пад кантролем дзяржаўнай кампаніі “Роснафта” апынулася кампанія “Юганскнафтагаз”, якая раней належала “Юкасу”. “Юганскнафтагаз” здабывае штодзень 1 мільён барэляў і мае на расейскім нафтаздабыўчым рынку 17 адсоткаў вытворчасьці.