Міжнародная рэакцыя на абраньне В.Юшчанкі

КІЕЎ. Сёньня Віктара Юшчанку павіншавалі з высокай падтрымкаю на выбарах прэзыдэнты Летувы, Малдовы, Румыніі, прэм’ер-міністры Славаччыны і Нідэрляндаў, якія старшынююць цяпер у Эўразьвязе, а таксама міністар фінансаў Ізраілю Беньямін Нэтаньяху і лідэрка расейскіх дэмакратаў Ірына Хакамада. Валдас Адамкус і Траян Басэску запрасілі Віктара Юшчанку адведаць Летуву й Румынію. Раней Віктара Юшчанку павіншавалі прэзыдэнты Грузіі, Польшчы й Латвіі. Афіцыйныя асобы зь Нямеччыны, Францыі, Гішпаніі, Чэхіі, Рады парлямэнцкай асамблеі Эўропы і Эўразьвязу павіталі перамогу Юшчанкі. Назіральніцкая місія ад АБСЭ канстатавала, што перагаласаваньне другога туру выбараў наблізіла Ўкраіну да міжнародных выбарчых стандартаў. Тымчасам МЗС Расеі заявіў, што лічыць заявы міжнародных назіральнікаў “непераканаўчымі”.