Папа адслужыў у Ватыкане сьвяточную імшу

ВАТЫКАН. Папа Рымскі Ян Павел ІІ адзначыў Каляды начным набажэнствам у Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. У саборы прысутнічалі каля 10 тысячаў чалавек, а дзясяткі мільёнаў больш як у 70 краінах назіралі за набажэнствам па тэлебачаньні.