8-пунктавы землятрус у Тасманіі

КАНБЭРА. Ля выспы Тасманія на поўдзень ад Аўстраліі адбыўся самы моцны за апошнія тры гады землятрус. Сіла штуршкоў склала больш за 8 пунктаў па шкале Рыхтэра. Ахвяраў і разбурэньняў няма, бо эпіцэнтар знаходзіўся ў акіяне за 800 кілямэтраў ад берагу Тасманіі.