84-гадовы Папа Рымскі адслужыць Калядную імшу

ВАТЫКАН. Шэраг хрысьціянскіх цэркваў сьвяткуюць сёньня Божае Нараджэньне. Папа Рымскі Ян Павел ІІ правядзе апоўначы традыцыйную калядную імшу ў базыліцы Сьвятога Пятра. Імша будзе трансьлявацца ў 70 краінаў сьвету. Яе паглядзяць мільёны людзей. У поўдзень у сыботу Папа зьвернецца да вернікаў з традыцыйным калядным пасланьнем "Urbi et Orbi" – “Гораду і сьвету”.