БАГДАД. Брыгадны генэрал Картэр Хэм паведаміў, што тэрарыст-сьмяротнік, які ўчыніў выбух у сталоўцы на амэрыканскай базе ў Масуле, верагодна быў у ірацкай вайсковай форме. Забіты былі 18 амэрыканцаў і тры ірацкія жаўнеры.
У горад Фалуджу ўчора вярнуліся прыблізна 900 жыхароў. Амэрыканскія войскі ўчора яшчэ працягвалі змаганьне з паўстанцамі вакол Фалуджы. У суседняй правінцыі аль-Анбар загінулі тры амэрыканскія марскія пехацінцы.
Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд наведаў нечакана горад Масул у Іраку. Ён прыбыў туды сёньня на досьвітку і наведаў палявы шпіталь, дзе ляжаць пацярпелыя ад выбуху ў вайсковай сталоўцы на амэрыканскай базе.