АБСЭ дашле ва Ўкраіну 3 тыс. назіральнікаў

БРУСЭЛЬ. Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне вызначаць далейшыя стасункі Украіны і Эўразьвязу, заявіў адзін з кіраўнікоў ЭЗ Гаўер Саляна. Саляна спадзяецца, што паўторнае галасаваньне будзе свабодным і пройдзе без парушэньняў. АБСЭ дашле на ўкраінскія выбары самую вялікую місію назіральнікаў у гісторыі арганізацыі – 3 тыс. чалавек.