"ЮКОС" патрабуе кампэнсацыі за "Юганскнефтегаз"

МАСКВА. Прадстаўнікі расейскага нафтавага канцэрну “ЮКОС” запатрабавалі ад пакупніка свайго галоўнага прадпрыемства -- "Юганскнефтегазу" - 20 млрд. даляраў. Уласьніцаю 77% акцыяў "Юганскнефтегаз" сталася кампанія “Роснефть”, якая набыла ўсе акцыі фірмы "Байкалфінансгруп", што 19 сьнежня выйграла аукцыён па продажы "Юганскнефтегазу".