Пуцін распавядзе журналістам пра вынікі году

МАСКВА. Сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін дасьць прэс-канфэрэнцыю па выніках году. У ёй будуць удзельнічаць сотні расейскіх і замежных журналістаў. Прэс-канфэрэнцыю будзе паказваць жыўцом расейскае тэлебачаньне і трансьляваць радыё.