Дзярждэпартамэнт ЗША занепакоены свабодай слова ў Расеі

ВАШЫНГТОН. ЗША занепакоеныя справаю карэспандэнта Радыё Свабода ў Расеі Юрыя Багрова. Нядаўна суд ва Ўладыкаўказе прызнаў Багрова вінаватым у фальшаваньні дакумэнтаў для атрыманьня расейскага грамадзянства. Багроў катэгарычна адмаўляе віну. Дзярждэпартамэнт заявіў, што на парадку дня стаіць пытаньне, ці сапраўды расейскія ўлады імкнуцца захоўваць правы чалавека, свабоду прэсы і вяршэнства закону.