У Іраку вызваленыя францускія закладнікі

ПАРЫЖ. Прэм’ер-міністар Францыі Жан-П’ер Рафарэн абвясьціў у парлямэнце, што два францускія журналісты Крыстыян Шэсно і Жорж Мальбруно, якіх ваяўнікі ўтрымлівалі ў Іраку цягам 4 месяцаў, былі вызваленыя. Сёньня іх перавезьлі ў Аман, а ў сераду былыя закладнікі вернуцца ў Францыю.