Неўзабаве Румынія будзе мець новы ўрад

БУХАРЭСТ. Нядаўна абраны прэзыдэнт Траян Басэску заяўляе, што Румынія, неўзабаве будзе мець новы ўрад. Ён сказаў пра гэта пасьля вяртаньня з Брусэля ў пятніцу ўначы. Басэску пачне перамовы з палітычнымі партыямі, каб стварыць кааліцыю—адразу пасьля свайго уступленьня на пасаду ў панядзелак. Сёньня Басэску атрымаў ускосную падтрымку ад прадстаўнікоў этнічных вугорцаў у румынскім парлямэнце, якія паведамілі, што будуць весьці перамовы з ягоным цэнтрысцкім Зьвязам правасудзьдзя і праўды.