"Хімічны Алі" дае паказаньні судзьдзям

БАГДАД. Ірацкія судзьдзі пачалі слухаць паказаньні былога міністра абароны ва ўрадзе Хусэйна, сумна вядомага генэрала, якога называюць “хімічны Алі”. Генэрал абвінавачаны ў адным з самых цяжкіх злачынстваў, мова ідзе аб атручэньні газам курдаў пры канцы 80-х гадоў.