Эстонскія дэпутаты будуць назіраць за выбарамі ва Украіне

ТАЛІН. Чвэрць эстонскага парлямэнту, а гэта 26 дэпутатаў, пажадалі прысутнічаць у якасьці назіральнікаў на паўторным галасаваньні на украінскіх прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта прадстаўнікі кіроўнай партыі “Рэс Публіка”, Цэнтрысцкай партыі ды іншых. Яны атрымалі акрэдытацыю як назіральнікі ад АБСЭ, ад Парлямэнцкіх асамблеяў НАТО і Рады Эўропы.