Джордж Буш: “Наша нацыя па-ранейшаму разам з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі, на Кубе, у Іране ды Зымбабвэ”

Юры Сьвірко, Менск У заяве з нагоды Дня правоў чалавека 10 сьнежня і Тыдня правоў чалавека, які цяпер ідзе, прэзыдэнт ЗША Джорж Буш зазначыў, што ягоная “адміністрацыя працягвае заахвочваць свабодныя й адкрытыя грамадзтвы ва ўсім сьвеце”.
Амэрыканскі прэзыдэнт згадаў пра Бірму й Судан, пасьля чаго сказаў:

(Буш: ) “Мы спрабуем дапамагчы людзям Паўночнай Карэі, якія намагаюцца выжыць пад суворымі рэпрэсіямі і ў цяжкіх жыцьцёвых умовах, і наша нацыя па-ранейшаму разам з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі, на Кубе, у Іране ды Зымбабвэ”.