13 чалавек забітыя ў выніку тэракту на Філіпінах

МАНІЛА. На поўдні Філіпінаў 13 чалавек загінулі і больш за 50 параненыя ў выніку выбуху ў горадзе Генэраль-Сантас. Паводле паліцыі, выбуховае прыстасаваньне было закладзенае ў рэстарацыі непадалёк ад кірмашу. Улады ня выключаюць крымінальнага характару выбуху.