У Іраку забілі двух паліцэскіх палкоўнікаў і брыгадзіра

БАГДАД. Сёньня ў Іраку забіты тры паліцыянты высокага рангу. На поўдні сталіцы ваяўнікі забілі брыгадзіра паліцыі і палкоўніка. Яшчэ адзін палкоўнік быў забіты з-засады на паўначы краіны. Амэрыканскі самалёт скінуў вялікую бомбу ў Масуле пасьля таго, як паўстанцы атакавалі амэрыканскі патруль, ужываючы ў тым ліку рэактыўныя снарады і мінамёты. У ірацкіх гарадах выбухнулі сёньня тры аўтамабільныя бомбы.