Бэрлюсконі судзяць за карупцыю

МІЛАН. Міланскі суд пачаў працэс у справе італьянскага прэм’ер-міністра Сыльвіё Бэрлюсконі, якога вінавацяць у карупцыі. Судзьдзі заявілі, што выраку можна чакаць ужо ў пятніцу. Бэрлюсконі пагражае да 8 год зьняволеньня за подкуп судзьдзяў. Бэрлюсконі сьцьвярджае, што невінаваты.