МЗС адмаўляецца камэнтаваць візавыя санкцыі Захаду

Юры Сьвірко, Менск На чарговым брыфінгу ў МЗС яго прэсавы сакратар Андрэй Савіных адмовіўся камэнтаваць увядзеньне Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі візавых санкцыяў супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў — ён толькі сказаў: “Мы пакуль ня бачылі ніякіх рашэньняў”.
Калі журналісты нагадалі спадару Савіных, што беларускае МЗС раней, калі былі ўведзеныя санкцыі супраць спадароў Шэймана, Сівакова, Навумава й Паўлічэнкі, абяцала зрабіць захады ў адказ ды скласьці свой чорны сьпіс неўязных заходніх чыноўнікаў, прэсавы сакратар адказаў:

(Савіных: ) “Не, вы… зусім нейкая такая карціна, якая ня мае дачыненьня да рэальнасьці. Давайце паразмаўляем больш дэтальна індывідуальна. Я вам растлумачу сытуацыю”.