Хаджымба будзе кіраваць сілавым сэктарам і стасункамі з Грузіяй

СУХУМІ. Кандыдат у прэзыдэнты Абхазіі Сяргей Багапш, які ідзе на выбары ў зьвязе з былым супернікам Раулем Хаджымбам, заявіў, што Хаджымба на пасадзе віцэ-прэзыдэнта будзе займацца сілавымі пытаньнямі і грузіна-абхаскімі стасункамі. Выбары ў Абхазіі пройдуць напачатку студзеня і будуць безальтэрнатыўнымі.