Італія перадала Гішпаніі арганізатара выбухаў у цягнікох

МАДРЫД. Італія перадала Гішпаніі эгіпэцкага грамадзяніна, падазраванага ў арганізацыі сёлетніх выбухаў у прыгарадных цягнікох Мадрыда. Рабэль Асман Саед Ахмэд быў арышттаваны ў Мілане ў ліпені. У выніку каардынаванага нападу на 4 мадрыдзкіх цягнікі загінуў 191 чалавек і больш за паўтары тысячы былі параненыя.