Дзьве хрысьціяскія царквы ўзарвалі ў Іраку

МАСУЛ. У гэтым ірацкім горадзе ўзарваныя дзьве хрысьціянскія царквы. Пры выбуху адной зь іх былі параненыя 3 чалавекі. Перш чым узарваць другую, ваяўнікі выгналі зь яе вернікаў. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбухі.