Вацлаў Гавэл: перагаласаваньне – гэта вялікі посьпех дэмакратычных сілаў Украіны

RFE/RL Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл у інтэрвію карэспандэнтцы Радыё Свабода Аксане Пеленскай наступным чынам пракамэнтаваў рашэньне Вярхоўнага Суда Ўкраіны прызнаць несапраўднымі вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў і прызначыць перагаласаваньне другога туру.
(Гавэл: ) “Гэта вельмі важна, і гэта вялікі посьпех дэмакратычных сілаў і ўсяго грамадзтва Украіны. Таму што да рашэньня суду мела месца добра вядомая стратэгія зацягваньня і чаканьня, пакуль людзі стомяцца. Яны хацелі наогул скасаваць вынікі выбараў, пасьля праводзіць новыя выбары... Тое самае мы бачылі ў нас падчас аксамітнай рэвалюцыі – усё новыя і новыя прапановы... І самая падобная зь іх – скасаваць вынікі выбараў”.

Гэта быў камэнтар былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла да рашэньня Вярхоўнага Суда Ўкраіны прызначыць перагаласаваньне другога туру прэзыдэнцкіх выбараў.