ТЭГЕРАН. Іран сёньня зноў заявіў пра тое, што тры выспы Пэрсыдзкае затокі – Вялікі Тунб, Малы Тунб і Абу-Муса належаць яму. Правы на гэтыя выспы заяўляюць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Іран атрымаў выспы пасьля сыходу брытанскіх узброеных сілаў у 1971 г.