Мусульмане сьвету памаліліся разам

ТОНГІ. Ад 2 да 4 мільёнаў мусульманаў сёньня закончылі трохдзённы сусьветны фэстываль у Банглядэшы. У масавай малітве ўзялі ўдзел ад 2 да 4 млн. чалавек з усяго сьвету. Гэты фэст праводзіцца штогод з 1966 г. Штогадовы збор прысьвечаны вывучэньню пачаткаў Ісламу. У малітве бралі ўдзел прэзыдэнт і прэм''ер-міністар Банглядэша.