МВФ закрывае прадстаўніцтва ў Менску

МЕНСК. Міжнародны валютны фонд закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі. Кіраўніцтва Фонду ня бачыць сэнсу мець офіс у Менску, бо сумесных праектаў МВФ і Беларусі няма і не прадбачыцца.