Пяць выбухаў у Мадрыдзе

МАДРЫД. Пяць выбуховых прыстасаваньняў узарваліся ў гішпанскай сталіцы. Паліцыя заяўляе, што яны выклікалі “невялікія разбурэньні”. Баскская газэта “Гара” паведаміла пра выбухі напярэдадні, таму паліцыя здолела эвакуяваць людзей з раёнаў выбуху.