Будысты Калмыкіі вітаюць Далай-Ламу

ЭЛІСТА. У будысцкім храме сталіцы Калмыкіі тысячы вернікаў маліліся разам з Далай-Ламам. Духовы лідэр будыстаў і кіраўнік ураду Тыбэту ў выгнаньні прыляцеў напярэдадні ў Калмыкію з трохдзённым візытам. Гэта першы прыезд Далай-Ламы ў Расею цягам апошніх васьмі гадоў. Міністар замежных справаў Расеі падчас перамоваў са сваім кітайскім калегам у Лаосе падкрэсьліў, што Расея лічыць Тыбэт складовай часткай Кітая.