Браніслава Станкевіч, Віцебск Віцебскіх мінакоў апытвала наша карэспандэнтка.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы думаеце, наколькі верагодна, што палітычны крызіс ва Ўкраіне можа прывесьці да падзелу ўкраінскай дзяржавы?”
(Спадарыня: ) “Наколькі гэта верагодна? Я думаю, што калі яны падзеляцца, то будзе грамадзянская вайна. І гэтага яны не дапусьцяць”.
(Спадарыня: ) “Сто адсоткаў за тое, што будзе падзел!”
(Спадарыня: ) “Я не магу адказаць, бо ў палітыцы не разьбіраюся ўвогуле”.
(Спадарыня: ) “Думаю, што падзелу ня будзе”.
(Спадар: ) “А я ня ведаю. І мне, шчыра кажучы, усё адно!”
(Спадарыня: ) “Я думаю, наўрад ці. Хто б ні прыйшоў да ўлады, — адзін ці другі, Юшчанка або Януковіч — ніхто зь іх не дапусьціць падзелу краіны”.
(Спадар: ) “На маю думку, падзелу ўсё-ткі ня будзе. Будуць яшчэ адны прэзыдэнцкія выбары — другі тур, а разьяднаньня ня будзе. Расея гэтага не дапусьціць”.
(Спадарыня: ) “Гэта залежыць ад грошай з замежжа: як падтрымаюць заходнюю Ўкраіну ці як падтрымаюць усходнюю частку. І я мяркую, што падзелу як такога ня будзе”.
(Спадарыня: ) “Я нічога пра гэта сказаць не бяруся”.
(Спадарыня: ) “Верагоднасьць падзелу ёсьць. Нас, канечне, гэта ня тычыцца, але ж Беларусь мяжуе з Украінай, і калі там пачнецца якая вайна, то зачэпіць і нас. Так што будзем спадзявацца, што падзелу ня будзе”.
(Спадар: ) “Я лічу, што, напэўна, падзел усё ж цалкам магчымы. У прынцыпе, калі параўнаць з намі, то ў Беларусі нічога такога, канечне, пакуль ня будзе. А Ўкраіна больш свабодная дзяржава, і там гэта магчыма”.
(Спадарыня: ) “Насамрэч, вельмі цяжка сказаць, ці верагодны ва Ўкраіне падзел, ці не верагодны. Але добра ўжо тое, што там людзі ўсё ж падняліся шукаць справядлівасьці. І я лічу, што вось такой адданасьці, апантанасьці, можа, нават крыху звар’яцеласьці бракуе нам, беларусам”.