У Афганістане зьнік амэрыканскі самалёт

КАБУЛ. Амэрыканцы шукаюць самалёт, які зьнік у мінулыя выхадныя ў цэнтральным Афганістане. На борце быў экіпаж з трох чалавек і тры амэрыканскія вайскоўцы. Самалёт выляцеў з аэрадрому ў Баграме на паўнач ад Кабула ў суботу.