Прэзыдэнт Эгіпту перамаўляецца з кіраўніцтвам Палестыны

КАІР. У Эгіпецкай сталіцы доўжацца перамовы паміж прэзыдэнтам Эгіпту Госьні Мубаракам і дэлегацыяй Палестынскай аўтаноміі, сярод чальцоў дэлегацыі – прэм’ер-міністар Аўтаноміі Ахмэд Карэй, выканаўца абавязкаў лідэра Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Махмуд Абас і выканаўца абавязкаў кіраўніка Аўтаноміі Раўгі Фатух. Галоўныя тэмы перамоваў – прызначаныя на 9 студзеня выбары кіраўніка Палестынскай аўтаноміі і пэрспэктывы аднаўленьня мірных перамоваў з Ізраілем.