Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністэрства замежных справаў Польшчы загадала сваім кансулятам, у Беларусі, Украіне й Расеі выдаваць візы на больш даўгі тэрмін.
Як паведаміў прадстаўнік польскага Міністэрства замежных справаў Аляксандр Хэцько, цяпер грамадзяне Беларусі, Украіны і Расеі маюць магчымасьць атрымліваць шматкротныя візы для шматразовага ўезду на тэрыторыю Польшчы тэрмінам на адзін год.
Між тым некаторыя групы грамадзянаў Украіны атрымалі права атрымліваць шматкротныя польскія візы тэрмінам да 5 гадоў.
Між тым некаторыя групы грамадзянаў Украіны атрымалі права атрымліваць шматкротныя польскія візы тэрмінам да 5 гадоў.