У Афганістане сёньня былі забіты дзесяць паліцыянтаў

КАБУЛ. Сёньня ў Афганістане былі забіты 10 паліцыянтаў. Мяркуецца, што гэта зрабілі ваяўнікі. Прадстаўнік губэрнатара Гільмэндзкай правінцыі паведаміў, што падазраваныя ў нападах ваяўнікі Талібану атакавалі паліцэйскі пост побач электрастанцыі і забілі шэсьць паліцыянтаў. Адзін з нападнікаў таксама забіты. У іншай правінцыі—Урузгун паліцыя мяркуе, што ваяўнікі Талібану выбухнулі бомбу з дыстанцыйным кіраваньнем. Забіты чатыры паліцыянты, пяцёра паранены.