У Падмаскоўі загінулі пяць будаўнікоў зь Беларусі

Ганна Соусь, Менск У выніку пажару на будаўнічай пляцоўцы ў Падмаскоўі ў мінулыя выходныя загінулі пяцёра грамадзянаў Беларусі. Пра гэта паведамляюць расейскія мэдыі са спасылкай на прадстаўнікоў міліцыі Маскоўскай вобласьці.
Згарэла драўляная бытоўка, у якой жылі будаўнікі. Пры разборы завалаў пасьля ліквідацыі пажару пажарныя знайшлі целы пяцёх мужчынаў, якія загінулі ў выніку атручэньня ўгарным газам. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай пажару сталася неасьцярожнае абыходжаньне з агнём.