Алег Грузьдзіловіч, Менск Менскі гарадзкі суд не задаволіў пазова Міхала Землякова зь Віцебску да КГБ. Землякоў патрабаваў вярнуць яму маёмасьць, адабраную КГБ падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы супраць актывістаў арганізацыі “Край”.
У 2001 годзе актывісты “Краю” выкарыстоўвалі адмысловае абсталяваньне, якое належала Міхаілу Землякову, у тым ліку мэталашукальнікі, для пошуку целаў зьніклых апазыцыянэраў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Гэтай справы ім завершыць не ўдалося, з прычыны пагрозаў яны ўцяклі за мяжу, абсталяваньне канфіскавалі. З таго часу Міхал Землякоў, бацька аднаго з актывістаў “Краю”, беспасьпяхова дамагаецца вяртаньня сваёй маёмасьці.