Францускіх грамадзянаў выводзяць з Кот д''Івуару

АБІДЖАН. Францыя эвакуюе сваіх грамадзянаў з заходнеэўрапейскай краіны Кот д’Івуар, дзе не спыняюцца антыфранцускія акцыі. У Кот д’Івуар знаходзяцца 14 тыс. францускіх грамадзянаў. На мінулым тыдні пад ударамі ўрадавай авіяцыі загінулі 9 францускіх міратворцаў. У адказ францускія войскі зьнішчылі два зьнішчальнікі і некалькі верталётаў ВПС Кот д’Івуара.