У Карачаева-Чаркесіі доўжацца беспарадкі

ЧАРКЕСК. Тымчасам у сталіцы Карачаева-Чаркесіі адбылося экстраннае паседжаньне парлямэнту, на якім дэпутаты абмеркавалі надзвычайную сытуацыю, якая склалася ў гэтай паўночна-каўкаскай рэспубліцы. У будынку ўрада застаецца частка ўдзельнікаў учарашняй акцыі пратэста, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта рэспублікі і кіраўніцтва ўсіх сілавых структураў. Абураныя людзі лічаць, што ўлады замінаюць расьсьледаваньню нядаўняга забойства сямі чалавек, у якім вінавацяць зяця прэзыдэнта Карачаева-Чаркесіі Мустафы Бадтыева.