Францускі ўрад абвесьціў аб стварэньні новых нуклеарных зарадаў М51

ПАРЫЖ. Францускі ўрад абвесьціў аб заключэньні кантракту коштам 1 млн. 200 тыс эўра на прадукаваньне новых рэактыўных зарадаў для францускіх нуклеарных падводных лодкаў. Кампанія, зь якой францускі ўрад падпісаў кантракт – Эўрапейская аэракасьмічная Кампанія па абароне. Прадстаўнік францускага міністэрства абароны заявіў, што зарады новага пакаленьня М51 зьявяцца да канца гэтага года. Аб колькасьці першай партыі зарадаў не паведамляецца.