Сёньня адзначаюцца 15 угодкі падзеньня Бэрлінскага муру

БЭРЛІН. Сёньня спаўняецца 15 гадоў гэтак званаму падзеньню Бэрлінскага муру. У сталіцы Нямеччыны адбудзецца ўрачыстая цырымонія, прысьвечаныя гэтым падзеям. Удзел у цырымоніі будзе браць былы канцлер Нямеччыны Гэльмут Коль, які кіраваў краінай у той час. Напярэдадні ўгодкаў цяперашні канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар выказаў падзяку жыхарам ГДР, сказаўшы, што краіна можа ганарыцца мірным пераходам ад камуністычнага ладу. Мур быў пабудаваны ў 1961 годзе кіраўніцтвам ГДР – Усходняй Нямеччыны, у адказ на рост колькасьці жыхароў краіны, якія пераходзілі мяжу з Заходнім Бэрлінам. Мур стаў своеасаблівым сымбалем Халоднай вайны.