У Літве ліквідавалі друкарню, у якой вырабляліся фальшывыя эўра

Ул. інф. У Літве адмысловы аддзел антытэрарыстычных апэрацыяў “Арас” зьліквідаваў друкарню, ў якой працяглы час друкаваліся фальшывыя банкноты эўра.
Падчас ператрусу былі знойдзеныя 9 мільёнаў эўра, а таксама абсталяваньне для друку амэрыканскіх даляраў.

Фальшывая валюта патрапляла ў краіны Заходняй Эўропы, а таксама і ў Беларусь. Паведамляецца, што злачынная групоўка была раскрытая, дзякуючы апэратыўнаму ўзаемадзеяньню праваахоўных органаў Літвы й Беларусі.