Для вуліцы Васіля Быкава месца не знайшлося

RFE/RL Па рашэньні Менскага гарвыканкама сямі новым вуліцам і завулкам у Менску дадзеныя назвы.
Усе гэтыя вуліцы знаходзяцца ў новым квартале малапавярховай забудовы ў межах праспэкту Машэрава – праезду Дразды – ракі Сьвіслач.

Вуліцы атрымалі назвы Срэбранае кальцо, Залатая, Рачная, завулкі – Азёрны, Ізумрудны, Залаты й Агатавы.

Варта дадаць, што ў свой час Менгарвыканкам адмовіўся даць хаця б якой вуліцы ў сталіцы імя Васіля Быкава.