Стан здароўя Ясіра Арафата застаецца крытычным

ПАРЫЖ. Дарадцы палестынскага прэзыдэнта Ясіра Арафата гавораць, што яго стан застаецца крытычным. Яны пацьвярджаюць паведамленьні інфармацыйных агенцтваў, што ўчора Арафат некалькі разоў пераходзіў у каматозны стан. Ясір Арафат знаходзіцца ў францускай клініцы, лекары паведамілі, што яго перавялі ў іншы пакой, каб забясьпечыць умовы для абсьледаваньня.