Верш Барадуліна пра помнік Быкаву

Валянціна Аксак, Менск Верш Рыгора Барадуліна “Васілёў вякамень” сёньня прагучаў на хвалях беларускай службы Радыё Свабода.
Васілёў вякамень

Вякамень – Сын ледавіка сівога, На пасьвішчах сьцюдзёных гадаваны, Падушкай мулкаю Людзкой пашаны Лёг, Каб прысьніла зябкі сон трывога.

З апосталам зажураным трывога Маўкліва лёс выгнаньніцкі дзяліла. Трымацьме ўкамянелы сум магіла, Каб сьветла йсьці душы Да пана Бога…

2.11.04 Рыгор Барадулін

Гл. таксама • На адкрыцьцё помніка Васілю Быкаву прыйшлі каля тысячы чалавек