Джон Кэры заклікаў да "ацаленьня грамадзтва, падзеленага выбарамі"

БОСТАН. Сэнатар Джон Кэры, выступаючы у сваёй рэзыдэнцыі ў Бостане, заявіў, што для яго відавочна, што непадлічаныя галасы ў штаце Агаё не акажуць вырашальнага ўплыву на вынікі выбараў. Кэры паведаміў, што павіншаваў Буша зь перамогаю, і выказаў надзею на "ацаленьне амэрыканскага грамадзтва, падзеленага перадвыбарчымі разыходжаньнямі".