У суботу ў Лошыцкім Яры будуць памінаць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Ганна Соусь, Менск Менгарывыканкам дазволіў сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ правесьці шэсьце і жалобны мітынг у Лошыцкім Яры ў суботу 6 лістапада.
Удзельнікі зьбяруцца а 12-й гадзіне каля Палацу культуры Камвольнага камбінату. Далей — шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры, на якім адбудзецца памінаньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.