Забіты вядомы кінарэжысэр Тэа Ван Гог

АМСТЭРДАМ. У галяндзкай сталіцы прама на вуліцы быў забіты вядомы кінарэжысэр Тэа Ван Гог. Нападнік, які страляў у рэжысэра, быў арыштаваны недалёка ад месца забойства. Паліцыя пакуль нічога не паведамляе пра матывы гэтага злачынства.