ФАЛЮДЖА. У часе баёў ў ірацкіх гарадох Рамадзі і Фалюджа загінулі прынамсі 6 чалавек, у тым ліку і ірацкі тэлеапэратар, які працаваў для кампаніі Reuters – ён спрабаваў зьняць перастрэлку паміж паўстанцамі і амэрыканскімі жаўнерамі. У Багдазе забіты намесьнік губэрнатара, а чацьвёра яго целаахоўнікаў параненыя.
Між тым у Іраку пачалася рэгістрацыя выбаршчыкаў і адначова кандыдатаў на выбары ў нацыянальную асамблею і мясцовыя ворганы ўлады.
Кіраўнікі пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі заявіў, што выбары адбудуцца, як і заплянавана – 31 студеня – нягледзячы на нестабільную сытуацыю ў кріане:
(Аляўі) “Калі мы ня зможам дамагчыся стабільнай абстаноўкі ў нашай краіне мірным шляхам, у мяне не застаецца іншага выхаду, як ужыць сілу. Я зраблю гэта з цяжкім сэрцам, бо як бы асьцярожнаў такім выпадку мы ня дзейнічалі – ўсё роўна будуць ахвяры сярод невінаватых людзей”.