Міколу Статкевіча ня выпусьцілі, а адвезьлі на допыт

RFE/RL Лідэр БСДП “Народная Грамада” Мікола Статкевіч і каля 10 удзельнікаў акцыяў пратэсту 18-23 кастрычніка ў Менску, якія мусілі выйсьці на волю сёньня ўвечары, на 19:00 гадзінаў вечара не былі вызваленыя.
Людзям, якія прыйшлі сустрэць вязьняў сумленьня ля сьценаў прыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна міліцыянты сказалі, што Міколу Статкевіча і магчыма іншых адвезьлі на допыт у гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных справаў. Паведамляецца, што Міколу Статкевіча дапытваюць пакуль як сьведку ў крымінальнай справе, якую ўлады распачалі па факце масавых пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы.

Сачыце за паведамленьнямі на сайце і слухайце жывы эфір.